РусскийРусскийБеларуская
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы меню

    11.03.2019 Закрыццё прадметнай дэкады па вучэбных прадметах “Бедаруская мова” і “Беларуская літаратура”

    11 сакавіка 2019 года падведзены вынікі дэкады па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.

    Актыўныя ўдзельнікі конкурсаў, выстаў, падарожжаў па роднай краіне, алімпіяды па беларускай мове атрымалі свае ўзнагароды.

    Кіраўнік фальклорнага ансамбля Новік Алена Анатольеўна і вучні 3“В” класа падрыхтавалі святочную замалёўку “Масленіца”. Дзеці сустракалі Масленіцу, віталі яе, услаўлялі, а потым праводзілі. Гучалі жарты, прыказкі, прымаўкі, загадкі і пажаданні. А на прыканцы свайго выступлення юныя артысты выканалі жартоўную песню пра Масленіцу, дзе прадэманстравалі свае вакальна-харэаграфічныя здольнасці. Пад гучныя апладысменты ўдзельнікі фальклорнага ансамбля развіталіся з гледачамі да наступнага свята.

    Ганчарык Таццяна Уладзіміраўна і вучні 2 “В” класа паказалі невялікі ўрывак з абраду “Гуканне вясны”. У нацыянальных беларускіх касцюмах вучні заклікалі вясну песнямі, загадкамі, заклічкамі. Папяровыя жавароначкі ўзляталі ўверх на хустцы. На прыканцы вясну гукалі ўсе вучні! “Гэй, маленства, гучна, смела выйдзем весну сустракаць!”

    Закрыцце дэкады па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” прайшло на пазітыўнай і ўзнёслай ноце!

    Фотоматериалы