РусскийРусскийБеларуская
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы меню

    25.02 - 11.03.2019 прадметная дэкада па вучэбных прадметах “Бедаруская мова” і “Беларуская літаратура”

    Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!”

    25 лютага ў актавай зале гімназіі адбылося святочнае адкрыццё прадметнай дэкады па вучэбных прадметах “Бедаруская мова” і “Беларуская літаратура”. Дэвізам дэкады прагучалі радкі Яўгеніі Янішчыц:

    Сто гадоў шукай другой красы, 

    А тым больш, што свет зусім не вузкі. 

    Ды калі ты не бязродны сын, 

    Гавары са мной па-беларуску.

    Са сцэны з вуснаў другакласнікаў гучала роднае, самае звонкае, пявучае, жывое, непаўторнае, ласкавае і самае дарагое беларускае слова! Дзеці ўпэўнена запрашалі ўсіх “пачаткоўцаў” размаўляць на роднай мове!

    Дзяўчынкі з 2 “А” і 2 “Б” класаў выканалі для вучняў, бацькоў і настаўнікаў беларускую народную песню “Вышывала маці”.

    Разам з дзецьмі прысутных са сцэны радавалі беларускім словам і настаўнікі. В.А. Трыгубовіч выканала песню пра родны край “Васільковае неба”.

    Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску” будзе доўжыцца на працягу ўсёй прадметнай дэкады.

    З мэтамі фарміравання станоўчай матывацыі да вывучэння роднай мовы, літаратуры і свайго краю, выхавання грамадзянскасці, патрыятычных пачуццяў у вучняў гімназіі пад час правядзення прадметнай дэкады пройдуць разнастайныя конкурсы, віктарыны, акцыі, выставы. Вучняў 1-4 класаў чакаюць гульня-падарожжа “Зямля пад белымі крыламі”, конкурс чытальнікаў “Роднае слова”, віктарына “Казка запрашае ў падарожжа”, конкурсы малюнкаў і сачыненняў, кніжныя выставы, фотавыставы, алімпіяды і іншыя мерапрыемствы.

    Фотоматериалы