РусскийРусскийБеларуская
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы меню

    02.01.2019 "Калядны фэст"

    На прыканцы снежня ў нашай гімназіі адбыўся “Калядны фэст”. Мерапрыемства ладзілася для вучняў пачатковых класаў.

    Кіраўнік фальклорнага ансамбля Алена Анатольеўна Новік цікава і натхнёна паведаміла пра паходжанне старажытнага славянскага свята “Каляды”. А ўдзельнікі калектыву – навучэнцы 3 “В” класа, з захапленнем і шчырасцю прадэманстравалі сапраўдны настрой гэтага беларускага свята.

    Каларытныя касцюмы і калядная зорка спрыялі больш эмацыянальнаму ўспрыманню таго, што імкнуліся данесці да гледачоў юныя артысты. Былі сярод калядоўшчыкаў і традыцыйныя персанажы, такія як каза, мужык з мядзведзем, цыганкі, таму не абышлося без жартоўных экспромтаў і вершаваных пажаданняў дабрабыту. Дзеці ўважліва сачылі за дзеяннем і з задавальненнем удзельнічалі ў жартоўнай варажбе, прапанаванай цыганкамі.

    Усе засталіся з прыемнымі ўраджаннямі і дамовіліся, што ў наступным годзе калядаваць будзем разам!

    Фотоматериалы