РусскийРусскийБеларуская
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы меню

    Аўтызм. Дыягностыка і ранняе ўмяшанне

    Статыстыка апошніх гадоў сведчыць аб павелічэнні колькасці дзяцей, якія трапляюць у катэгорыю аўтызму і аўтыстычнага спектра. На цяперашні час колькасць выпадкаў складае 1:67. Гэта вельмі вялікія лічбы, у шматлікіх краінах такі стан рэчаў параўноўваюць з новай эпідэміяй.

    Аўтызм – гэта змены ў час развіцця чалавека, якія характарызуюцца якаснымі адхіленнямі ў сацыяльных узаемадзеяннях, кагнітыўных функуцыях і абмежаваных інтарэсах, стэрыятыпіях.

    Аўтыстычны спектр – гэта спектр захворванняў, якія маюць агульнае паходжанне з аўтызмам, але адрозніваюцца ўзроўнем функцыянальных здольнасцей і перспектыў развіцця.

    Апошнія клінічныя даследванні пацвярджаюць адсутнасць фармакалагічных прэпаратаў, якія здольны вылечыць аўтызм. Менавіта таму, не існуе таблеткі ад аўтызму! Асноўным з’яўляецца псіхолага-педагагічнае ўмяшанне з улікам медыкаментознага суправаджэння.

    Ва ўзросце да 3-х гадоў нервовая сістэма і псіхіка чалавека яшчэ знаходзіцца на стадыі фарміравання, працэсы нервовай сістэмы пластычны. Аднак, успрыняцце чалавека з аўтызмам зменена, сенсорныя імпульсы апрацоўваюцца не так, як у іх аднагодак і не так, як у дзяцей з аднолькавым дыягназам. Варта ведаць, што адбываецца з дзіцем, каб не нашкодзіць яму.

    Дакладныя прычыны з’яўлення аўтызму не вылучаны. Такое становішча стварае спрыяльныя ўмовы для з’яўлення памылак у разуменні таго, што адбываецца з дзіцем. У перыядзе да 3-х гадоў складана выставіць дыягназ аўтызм, аднак першыя трывожныя моманты можна заўважыць ужо ва ўзросце 8-мі месяцаў. Таму існуе такое паняцце як “група рызыкі аўтыстычнага спектра”. Дадзены накірунак ставіць задачу прадухіліць развіццё аўтыстычных праяў, павялічыць шанец дзяцей ранняга ўзросту на далейшае самастойнае і незалежнае дарослае жыццё.

    Каб пазбегнуць памылак і не згубіць спрыяльны перыяд для ўмяшання (узрост да 3-х гадоў) бацькам варта звярнуць увагу на наступныя асаблівасці ў паводзінах дзіцяці:

    Не адклікаецца на сваё імя, паводзіць сябе нібыта глухое.

    Мае абмежаваныя зацікаўленасці і аднолькавасць у дзеянні.

    Нібыта знаходзіцца “само ў сабе”.

    Не глядзіць у вочы, няма зрокавага кантакту (хутка адводзіць позірк, позірк складана злавіць, погляд скрозь прадметы\чалавека).

    Успрымае людзей як прадметы (лезе па людзях, выкарыстоўвае рукі іншых дзеля дасягнення пэўных мэт і г.д.).

    Не цікавіцца цацкамі альбо гуляе з імі “неяк не так” (выстаўляе шэрагі з цацак, круціць колы і дэталі канструктара, замест таго каб катаць і будаваць).

    Не любіць, не гуляе ў сумесныя гульні з дарослымі і дзецьмі, не пераймае.

    Можа без мэты рухацца па пакоі, не засяроджвае ўвагі на навакольных прадметах.

    Спецыфічна рэагуе на гукі, пахі, святло, смак, колеры, фізічныя актыўнасці (альбо вельмі канцэнтруецца, альбо поўнасцю ігнаруе).

    Не прызнае змены раскладу ў звычайным плане. Негатыўна рэагуе на ўмяшанне ў сваю дзейнасць альбо змяненне плана гульні. Настойліва крочыць па адной і той жа дарозе. Прытрымліваецца адных і тых жа рытуалаў у гульні.

    Адстае ў моўным развіцці: словы нібыта ні на каго не накіраваны. Паўтарае выразы, якія раней пачуў ад іншых людзей з фільмаў і мультфільмаў. Кажа пра сябе ў трэцяй асобе.

    Калі некаторыя з прыведзеных пунктаў уласцівыя вашаму дзіцяці, то звярніцеся да спецыялістаў-прафесіяналаў у гэтай сферы: псіхіятр, псіхолаг, лагапед, неўролаг.

    УЗ “15-я городская детская поликлиника” психолог районного центра раннего вмешательства Богуцкий И.О.